![]() |
ARCHE, Nr. 10 (97): Грунвальд: 1410-2010
Андрэй Мацук. Грунвальд: 1410-2010. Прадмова да новага нумару
Turinys.pdf
|
2010-11-19
|
2010-11-19 ![]() |
ARCHE, Nr. 10 (97): Грунвальд: 1410-2010
Андрэй Мацук. Грунвальд: 1410-2010. Прадмова да новага нумару
Turinys.pdf
|
2010-11-05 <![]() |
Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў \ Бажэнава В.Дз. (серыі ”Энцыклапедыя рарытэтаў“)
Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010.
Альбом родавых партрэтаў князёў Радзівілаў ”Icones familiae ducalis Radivilianae“ – гэта кніга для тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, для аматараў класічнага мастацтва, прыхільнікаў высокай еўрапейскай культуры. Падарункавае выданне прадстаўляе партрэты ў факсімільным фармаце, якімі яны ўбачылі свет у XVIII стагоддзі. Усяго вядома шэсць такіх альбомаў. У Мінску ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца сёмы, самы рарытэтны ўзор: у ім, апрача гравюр XVIII стагоддзя, змешчаны малюнкі XIX стагоддзя.
|
2010-11-05 <![]() |
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX стагоддзе
2-е выд. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі Мінск: Беларус. навука, 2010, 582 с.
Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны.
|
2010-11-05 ![]() |
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ-першая палова XVIII стагоддзя
3-е выд., выпр.
Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны.
|
2010-11-05 ![]() |
Беларуская літаратура X–XV стст.
уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі
Мінск: Беларуская навука. 2010. 410 с.
У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца мастацкія шэдэўры беларускага прыгожага пісьменства X–XV стст. («Слова пра князёў», «Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай», «Кірыла Тураўскі», «Занатоўкі пра Рагнеду», «Полацкі летапіс», «Аповеды пра Усяслава Чарадзея» і шмат ііншых). У разгорнутых уступных артыкулах раскрываюцца ідэйныя і мастацка-эстэтычныя вартасці рарытэтных помнікаў старадаўняй беларускай літаратуры. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.
|
2010-11-04 ![]() |
М. М. Кром. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой трети XVI в. 2-е изд., испр. и доп.
Книга посвящена истории вхождения в состав России княжеств верхней Оки, Брянска, Смоленска и других земель, находившихся в конце XV - начале XVI в. на русско-литовском пограничье.
|
2010-11-04 ![]() |
Герберштейн и его «Записки о Московии» / Отв. ред. Ю. Ругел. СПб.: Алетейя, 2010. — 204 с. ISBN 978-5-91419-338-3
Жизнь и деятельность Сигизмунда Герберштейна (1486-1566) относится к исторически важному периоду создания современной Европы, ко времени начала создания национальных государств и пробуждения самосознания европейских народов. С. Герберштейн — один из крупнейших дипломатов своего времени, возглавлявший 69 миссий в самые разные страны, но прославился он прежде всего как писатель и историк, открывший Европе Московскую Русь. «Записки о Московии», изданные в 1549 г., стали первым фундаментальным трудом об этой большой и практически неизвестной в то время для европейцев стране, о народах и соседях Московии.
|
2010-11-03 ![]() |
Мяцельскі, А.А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ–ХVIII стст.
Мінск: Беларуская навука. 2010. – 664 с: іл.
Дадзеная манаграфія прысвечана гісторыі Мсціслаўскага княства і ваяводства ХІІ–ХVIII стст. Разглядаецца сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, гістарычная геаграфія, урбанізацыйныя працэсы, канфесійнае жыццё. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.
Daugiau žr.: Книга А.А. Метельского о Мстиславском княжестве и воеводстве
|
2010-11-02 ![]() |
Чаропко, В. Великий князь Витовт
Минск: ФУАинформ, 2010. 80 с. (Славное имя. Правители) ISBN 978-985-6721-99-4
В очередной книге серии «Славное имя» рассказывается о великом князе Витовте — «короле-богатыре» Великого княжества Литовского. Издание содержит очерк жизни этого выдающегося правителя и полководца, а также справочно-энциклопедическую информацию по истории Великого княжества Литовского.
Предисловие
|
2010-10-25 ![]() |
Конан, У. М. Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі: у 3 т.
Мінск: Беларуская навука, 2010. Т. 1: X ст. — 1905 г.; 439 с.
Першы том прысвечаны даследаванню тэарэтычнай і творча-мастацкай эстэтыкі нашай краіны ад эпохі Сярэдневякоўя да канца XIX ст. Раскрыты змест і спецыфіка гістарычных тыпаў мастацкай творчасці ад Сярэдневякоўя і гуманістычнага Рэнесансу ад асветніцкай, рамантычнай, фальклорнай і нацыянальна-адраджэнскай эстэтыкі XIX ст. Даследуецца сінтэз рэалістычных і мадэрнісцкіх плыняў у літаратурнай і мастацкай крытыцы.
|